Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Дом без гвалту"

Дата: 8 апреля 2024 в 17:18
Автор: Дуко Е. Н.
20 просмотров

Дом без гвалту
з 8 па 17 красавіка 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без насілля".
Гэта сумесная акцыя Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, мэтай якой з'яўляецца ўключыць шырокія пласты насельніцтва ў аказанні дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем дамашнягя насілля прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.
Асноўнымі задачамі прафілактычнай акцыі з'яўляюцца:
1️. Прыняцце сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія здзяйсняюць гвалт у сям'і;
2️. Прыцягненне максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнні праблем, звязаных з насіллем у сям'і, аказанні кваліфікаванай дапамогі пацярпелым;
3️. Растлумачэнне палажэнняў новага заканадаўства аб прафілактыцы дамашняга насілля.
Дамашні гвалт з'яўляецца галоўнай праблемай, якая існуе ва ўсіх, без выключэння, краінах свету. Дамашняе насілле - паўтаральны цыкл з павелічэннем частаты фізічнага, сэксуальнага, эмацыйнага і эканамічнага насілля ў адносінах да сваіх блізкіх. У сітуацыі з гвалтам у сям'і адзін чалавек увесь час кантралюе іншага з ужываннем сілы, а гэта прыводзіць да псіхалагічных і/ці фізічных траўмаў. Яшчэ адна асаблівасць дамашняга гвалту складаецца ў тым, што крыўднік і пацярпелы - блізкія людзі.
Па фактах дамашняга гвалту
Вы можаце паведаміць па тэлефоне «102»
НЕ саромейцеся звяртацца па дапамогу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.