Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Карта карупцыйных рызык

Дата: 18 ноября 2019 в 09:59, Обновлено 18 ноября 2019 в 10:11
Автор: Сак Т. С.

ЗАЦВЕРДЖАНА

загад дзяржаўнай установы адукацыі

“Жухавіцкі дзіцячы сад”

ад 11.03.2019 №27

Карта карупцыйных рызык

Дзяржаўнай установы адукацыі

       «Жухавіцкі дзіцячы сад»

Раздзел працы

Вобласць дзейнасці, дзе магчымыя карупцыйныя рызыкі

Меры прафілактыкі

Адказныя асобы

Размеркаванне сродкаў матэрыяльнага стымулявання

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

размеркаванне прэмій, надбавак, эканоміі заработнай платы, аказанне матэрыяльнай дапамогі

Правядзенне інфармацыйнай працы з членамі працоўнага калектыву па растлумачэнню калектыўнага дагавора і палажэнняў аб матэрыяльным стымуляванні.

Давядзенне да ведама членаў калектыву зместу загадаў аб матэрыяльным стымуляванні (штомесяц).

Афармленне пратаколаў пасяджэнняў камісій па размеркаванні сродкаў матэрыяльнага стымулявання.

Распрацоўка і ўкараненне механізму ўнутранага аўдыту. Адпаведнасць устаноўленых загадамі сум стымулюючага характару палажэнням аб матэрыяльным стымуляванні.

Загадчык

Старшыня прафсаюзнага камітэта

Адукацыйная дзейнасць

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

аказанне дадатковых адукацыйных паслуг на платнай аснове

Правядзенне растлумачальнай працы з бацькоўскай і педагагічнай грамадскасцю па папярэджанні карупцыйных праяў.

Наяўнасць дагавораў на аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове паміж установай адукацыі і законнымі прадстаўнікамі.

Аплата за прадстаўленыя паслугі праз пералічэнне на банкаўскі разліковы рахунак установы адукацыі.

Загадчык

Узнагароджанне педагагічных работнікаў

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

прадстаўленне работнікаў да ўзнагароджання ўзнагародамі раённых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў;

хадайніцтва аб прадстаўленні да ўзнагароджання Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства адукацыі, дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Абмеркаванне кандыдатур работнікаў, якія  ўзнагароджваюцца, на агульных сходах працоўных калектываў.

Аб'ектыўнасць ацэнкі вынікаў працы.

Загадчык

Накіраванне на перападрыхтоўку педагагічных работнікаў

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

прыняцце рашэнняў аб накіраванні педагагічных работнікаў на перападрыхтоўку

Матывацыя прычын накіравання педагагічных работнікаў пры прыняцці рашэння аб накіраванні на перападрыхтоўку

Загадчык  

Арганізацыя прыёму выхаванцаў ва ўстанову дашкольнай адукацыі

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

прыём заяў

Размяшчэнне інфармацыі на стэндах і сайце ўстаноў адукацыі.

Загадчык

Прыём на працу

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

прыём на работу педагагічных работнікаў;

прыём на работу блізкіх сваякоў

Адпаведнасць адукацыі кваліфікацыйным патрабаванням, што прад'яўляюцца згодна АКДП і АТКД.

Захаванне парадку ўзгаднення прызначэнняў на работу педагагічных работнікаў, маладых спецыялістаў.

Выкананне патрабаванняў заканадаўства пры прыёме на работу блізкіх сваякоў.

Прадастаўленне загадчыкам дэкларацый аб даходах і маёмасці.

Загадчык

Работа па сумяшчальніцтв

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

прыём на працу па сумяшчальніцтве.

Захаванне абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам, у рабоце па сумяшчальніцтве.

Захаванне парадку складання, зацвярджэння, узгаднення, азнаямлення з графікамі работы па сумяшчальніцтве.

Арганізацыя сістэмы кантролю за адпрацоўкай працоўнага часу па сумяшчальніцтве.

Загадчык

Правядзенне працэдуры дзяржаўных закупак

На ўзроўні першасных прафсаюзных арганізацый:

закупка навагодніх падарункаў для работнікаў

Ажыццяўленне пастаяннага кантролю дадзеных бухгалтарскага ўліку, наяўнасці і дакладнасці першасных дакументаў бухгалтарскага ўліку, эканамічнай абгрунтаванасці расходаў у адпаведнасці з зацверджаным каштарысам.

Правядзенне растлумачальнай работы па папярэджанні карупцыйных злачынстваў.

Загадчык

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі

Выхаваўчая работа

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

правядзенне мерапрыемстваў на конкурснай аснове (агляды, конкурсы і інш.)

Правядзенне індывідуальнай растлумачальнай працы

Члены журы

Правядзенне выпускных вечароў ва ўстанове дашкольнай адукацыі

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў

Кантроль за правядзеннем выпускных вечароў.

Правядзенне растлумачальнай працы на агульнасадаўскіх бацькоўскіх сходах, агульных сходах працоўнага калектыву

Загадчык

Юбілейныя даты ўстановы адукацыі і педагагічнага калектыву

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

святкаванне юбілеяў ўстановы адукацыі, юбілейных дат у жыцці кіраўніка і педагагічных работнікаў

Правядзенне растлумачальнай працы на агульнасадаўскіх бацькоўскіх сходах, агульных сходах працоўнага калектыву.

Загадчык

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці

Забарона на выкарыстанне службовымі асобамі ў асабістых і іншых пазаслужбовых інтарэсах маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці ўстановы адукацыі.

Правядзенне ва ўстанове адукацыі інвентарызацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Загадчык

Спецыялісты цэнтралізаванай бухгалтэрыі

Гаспадарчыя аперацыі (налічэнне заработнай платы, правядзенне рамонтаў)

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

налічэнне заработнай платы на карт-рахунак супрацоўнікаў

ўзаемныя разлікі з падрадчыкамі падчас і пасля правядзення бягучага і капітальнага рамонту.

Правядзенне як унутранага, так і знешняга аўдыту фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Папярэджанне службовых асоб аб адказнасці за парушэнне карупцыйнага заканадаўства.

Галоўны бухгалтар і работнікі цэнтралізаванай бухгалтэрыі ўпраўлення адукацыі.

Спецыялісты цэнтралізаванай групы гаспадарчага абслугоўвання ўпраўлення адукацыі

Загадчык

Загадчык гаспадаркай.

Службовыя камандзіроўкі ў межах Рэспублікі Беларусь

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

афармленне службовых камандзiровак у межах Рэспублiкi Беларусь

Захаванне парадку ўзгаднення камандзіровак.

Своечасовае прадастаўленне справаздач па выніках камандзіровак

Загадчык

Галоўны бухгалтар і работнікі цэнтралізаванай бухгалтэрыі

Паступленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі

На ўзроўні ўстановы адукацыі

Афармленне дагавора аб аказанні спонсарскай дапамогі.

Інфармаванне педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці аб выдаткоўванні паступіўшых спонсарскіх сродкаў

Загадчык

Загадчык гаспадаркай

Паступленне добраахвотных бацькоўскіх узносаў

На ўзроўні ўстановы адукацыі:

дзейнасць бацькоўскага камітэта;

дзейнасць апякунскага савета.

Справаздачы аб рабоце бацькоўскіх і апякунскіх саветаў.

Кантроль за працай бацькоўскіх і апякунскіх саветаў.

Інфармаванне бацькоўскай і педагагічнай грамадскасці аб выдаткоўванні сродкаў, якія паступілі на рахунак ўстаноў адукацыі, у якасці добраахвотных бацькоўскіх узносаў.

Правядзенне анкетавання сярод бацькоўскай грамадскасці.

Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі фінансавых справаздач бацькоўскіх і апякунскіх саветаў аб выкарыстанні фінансавых сродкаў.

Правядзенне асабістага прыёму грамадзян.

Загадчык

Старшыня апякунскага савета

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.