Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агарод на акне (Інтэграваная група).

Дата: 7 апреля 2019 в 12:18, Обновлено 7 апреля 2019 в 12:23
Автор: Сак Т. С.
361 просмотр

Вельмі важна ў дашкольным узросце ствараць умовы для развіцця ў дзяцей разумення таго, што ўсё ў прыродзе ўзаемазвязана. Зямля – наш агульны дом, і чалавек – частка жывога свету прыроды. У дашкольным узросце, калі дзіця ўпершыню далучаецца да свету прыроды, багацця і рознавобразнасці яе фарбаў і формаў, неабходна фарміраваць першыя ўяўленні аб экалогіі, выхоўваць беражлівыя адносіны да жывога свету вакол нас, часткай якога мы з’яўляемся.
Усе мы без выключэння любім ўсё жывое, таму ў сваёй групе мы вырашылі стварыць «Агарод на акне». Гэтая ідэя займальная, пазнавальная, творчая. Такі агарод можа падарыць дзецям і дарослым магчымасць даглядаць, назіраць і любавацца ў хатніх абставінах ростам жывых раслін, тут дзеці даведаюцца аб умовах вырошчвання розных раслін.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.