Правілы паводзін на лёдзе.

Дата: 16 декабря 2018 в 13:15, Обновлено 16 декабря 2018 в 13:43
421 просмотр

Паважаныя бацькі, просім Вас уважліва аднесціся да бяспекі дзяцей у асенне-зімовы перыяд тонкага лёду на вадаёмах!

1 Растлумачце дзіцяці, што нельга выходзіць на тонкі лёд, і раскажыце аб небяспечнасці гульняў на лёдзе.
2 Растлумачце, што нельга падыходзіць да вадаёмаў і правяраць лёд на трываласць! 
3 Не гуляйце з дзецьмі на лёдзе, не падавайце дрэнны прыклад сваім дзецям. 
4 Ніколі не выходзьце на лёд у цемны час сутак і пры дрэннай бачнасці.
5 Не адпускайце дзяцей на лёд без нагляду!

Калі я пайду па лёдзе,
Я, напэўна, упаду.
Лепей я яго паціху
Абыду!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.